У Небана белорусском языке Нестандартный Вариант




Список песен исполнителя Нестандартный Вариант

Нестандартный Вариант - У Неба(на белорусском языке)

Исполнитель: Нестандартный Вариант

Название: У Неба(на белорусском языке)

Читали раз: 439

Текст песни:

Птушкай у неба ўзняцца
Бачыць людзей на пляцах
Ведаць, што не схавацца

Бывае, ведаеш, проста праходзіш міма
Міжволі чэзне пагляд. Чаму ж так?
Зямляк, і можа, зноў жа колісь быў Дзімам,
Сёння ж цікава, як дзярбаняць пацаны лявак.

Шчыльна-густа піша на далоні лёс
Стаміўся, жадаюць вочы нябёс свабоды
Толькі вось ліюць дажджы з нябёс
Кіньце хто, сябры, манетку на пагоду
Сячыце крылы пешшу ў жыццё прайсці
Нашых дзён кон, што называем воляй
Падаць, ды падымацца, каб зноў ісці
Са сваім скрылём чалавечай долі

Птушкай у неба ўзняцца
Бачыць людзей на пляцах
Ведаць, што не схавацца

Калісь былі мы, ведалі, усведамлялі.
Нешта здабывалі, нешта гублялі.
Ды смела мы заўжды імкнулі супраць хвалі.
Да мэты ішлі мы цвёрды мур руйнавалі.
Прывідам вежы на ўзмежжы свабода за даляглядам.
Яе знайсці спрабавалі, жылі экспромтам з азартам.
Сабе ўвесь порах пакінь, ён ува мне ледзь трывае.
Знутры хапіў мяне гнеў, агнём пякельным палае.
Шукалі месца пад сонцам, хацелі да вышынь зорных
І гэты свет вакол нас стаў надта сурёзным
Свабоднай птушкай узняцца ў гэта сіняе неба.
Туды, дзе досыць свабоды для нас усіх...

Птушкай у неба ўзняцца
Бачыць людзей на пляцах
Ведаць, што не схавацца



Комментарии:

Добавить комментарий